Большасьць беларусаў па-ранейшаму хоча, каб Лукашэнка сышоў – апытаньне Chatham House
Your browser doesn’t support HTML5
Як рэпрэсіі і спыненьне пратэстаў адбіваюцца на грамадзкіх настроях беларусаў? Хто ў іх самыя папулярныя палітыкі? Як мяняецца стаўленьне да Расеі? Ці існуе раскол у беларускім грамадзтве?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае кіраўнік беларускага праекту брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня. Ён камэнтуе дадзеныя апытаньня, якое было праведзенае ў Беларусі ў ліпені сёлета.