Што вядома пра сьмерць Андрэя Зельцара, які загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ

Андрэй Зельцар

Крыніцы ў Epam ананімна пацьвердзілі, што супрацоўнік з такім імем быў у кампаніі. У сетцы Linkedin ёсьць профіль супрацоўніка Epam Андрэя Зельцара. Паводле яго, Андрэй працаваў у кампаніі з 2016 году на пазыцыі тым-ліда.

У Андрэя Зельцара ёсьць профілі ў Instagram і Facebook. Як можна меркаваць па ягоных пастах, ён актыўна займаўся спортам — фэхтаваньнем, удзельнічаў у забегах, у тым ліку трэйлавых. Ёсьць у інстаграме і фота зброі.

Паводле сайту ihunt.by, Андрэй Зельцар у жніўні аплаціў дзяржаўнае мыта на права паляваньня. Гэта значыць, што зброю ён меў законна, і пра гэта было вядома адпаведным службам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская пра 2 сьмерці ў Менску: «Людзі вымушаныя бараніць сябе самі». Лукашэнка: «Беспакараным гэта не застанецца»

Паводле інфармацыі крыніцы «Настоящего времени», у якой ёсьць доступ да пашпартных зьвестак грамадзян Беларусі, Андрэю Зельцару 31 год, ён жанаты, яго жонка зарэгістраваная па адрасе вул. Якубоўскага д. 29 у Менску. Сам ён зарэгістраваны ў Першамайскім раёне сталіцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядомая асоба жанчыны, якая запісвала відэа з забітым праграмістам

У Зельцара ёсьць сын, паводле крыніцы «Настоящего времени», ён нарадзіўся ў 2012 годзе.

Паволде крыніцаў Tut.by, жонку клічуць Марыя, яна працавала ў сетцы крамаў побытавай хіміі.

У 2008 годзе Андрэй Зельцар скончыў Тэхнікум бізнэсу і права ў Менску.

Вядома таксама, што ён захапляўся трыятлонам, а ў 2020 годзе ўдзельнічаў у спаборніцтвах у гэтым відзе спорту ў Менску. На сайце мерапрыемства ёсьць ягонае фота.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці можа ўлада выкарыстаць сьмерць супрацоўніка КДБ для адмены «канстытуцыйнай рэформы»?

У Андрэя Зельцара ёсьць старонка «ВКонтакте», апошні раз ён заходзіў туды 28 верасьня ў 10:56 па менскім часе. У ягоным Telegram апошні візыт — каля 21:00 па менскім часе 28 верасьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску ў перастрэлцы загінулі супрацоўнік КДБ і мужчына, які адстрэльваўся
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску падчас рэйду КДБ па кватэрах у страляніне загінулі двое. Што вядома?

Андрэй Зельцар быў сябрам телеграм-чату «Координация помощи в Жодино», але не напісаў туды ніводнага паведамленьня. У Жодзіне знаходзіцца турма і СІЗА, у якіх утрымліваюцца затрыманыя з палітычных матываў. У жніўні 2020 году праваабаронцы і людзі, якія выйшлі адтуль на свабоду, паведамлялі, што ў ізалятары Жодзіна, як і ў ЦІП на Акрэсьціна, да затрыманых ўжывалі катаваньні.

«Наша ніва» пагутарыла зь цешчай Андрэя Зельцара, і тая расказала, што ейная дачка, жонка Андрэя, знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна. Пра здарэньне бацькі жонкі даведаліся, калі ім патэлефанавалі з гімназіі і папрасілі забраць ўнука.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як улады ставяцца да мэмарыялаў Тарайкоўскаму і афіцэру КДБ. ВІДЭА

Пазьней у Сьледчым камітэце паведамілі, што 40-гадовая жонка Зельцара «праводзіла відэаздымку» і «садзейнічала зьдзяйсьненьню злачынства». Яе затрымалі праз падазрэньне ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ.

Вось які пост зьмясьціў Андрэй больш як год таму: