Падсумоўваючы папярэднія вынікі дзейнасьці Канстытуцыйнай камісіі, Лукашэнка, заявіў, што ўжо ёсьць варыянт праекту новага Асноўнага закону. І сказаў, што ў Канстытуцыі трэба ў тым ліку ўлічваць і ўрокі падзей мінулага году, калі, як ён заявіў, «апанэнты спрабавалі фактычна разбурыць краіну».
«Мы пасьля мінулага году разумеем, што іх дапусьціць да ўлады нельга. Гэта ня толькі нас ліквідуюць. Добра б нас... Зьнішчаць краіну! Таму Канстытуцыя новая павінна ўлічваць гэтыя нюансы. І гэта больш будзе адносіцца да органаў улады, іх паўнамоцтваў, функцый».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што ня хоча папрокаў у правядзеньні рэфэрэндуму «пад сябе» і ўтрыманьні ўлады «сінімі рукамі»Што да тэрмінаў рэфэрэндуму, дык спрагназаваў, што ён адбудзецца ў пачатку 2022 году, не пазьней за люты.
«Думаю, Усебеларускаму народнаму сходу трэба надаць паўнамоцтвы зьмены Канстытуцыі. Заканатворчасьць — гэта сур'ёзная рэч. І, можа быць, нам, сфармаваўшы Канстытуцыю на рэфэрэндуме, усё ж такі трэба даць права ўносіць зьмены і дапаўненьні Ўсебеларускаму народнаму сходу», — заявіў ён на сустрэчы з Канстытуцыйнай камісіяй.
Пры гэтым Лукашэнка пазначыў спрэчныя моманты ў праекце новай Канстытуцыі.
«Я не знайшоў пераходных палажэньняў, якія даюць адказы на пытаньні, як будуць дзейнічаць органы ўлады пасьля прыняцьця Канстытуцыі, як будзе фармавацца Ўсебеларускі народны сход, як будзе працаваць Упаўнаважаны ў правах чалавека? У праекце не прадугледжаныя дэкрэты. У такім выпадку, што будзе з ужо выдадзенымі? Няма адказу, які мэханізм правядзеньня выбараў у адзіны дзень галасаваньня пры датэрміновым роспуску палатаў парлямэнту», — пералічыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заглухла пытаньне». Лукашэнка зноў выказаўся пра канстытуцыйную рэформу і перадачу «часткі паўнамоцтваў»Што хочуць зьмяніць у Канстытуцыі
Канстытуцыйная камісія прапануе зьмяніць 53 артыкулы Канстытуцыі, дадаць 14 новых і 3 выключыць, заявіў старшыня Канстытуцыйнага суду Пётар Міклашэвіч.
У прыватнасьці, прапануецца захаваць прэзыдэнцкую форму кіраваньня, удакладніўшы функцыі, паўнамоцтвы прэзыдэнта, парлямэнту і ўраду. А таксама вызначыць канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу як найвышэйшага прадстаўнічага органа народаўладзьдзя.