Пасьля ператрусу затрымалі супрацоўніка заводу «Нафтан»
Праваабаронцам цэнтру «Вясна» стала вядома, што 27 верасьня сілавікі затрымалі інжынэра-канструктара нафтаперапрацоўчага заводу «Нафтан» у Наваполацку Аляксандра Балонкіна.
Паводле сьведак, перад гэтым адбыўся ператрус на працоўным месцы адмыслоўца.
Аляксандар Балонкін — намесьнік старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Нафтан».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У справе аб «здрадзе дзяржаве» затрымалі як мінімум 13 рабочыхПачынаючы з 21 верасьня пракацілася хваля затрыманьняў на прадпрыемствах «Гродна Азот», «Нафтан», БМЗ і некаторых іншых. За кратамі цяпер блізу паўтара дзясятка чалавек.
Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, усе праходзяць у межах артыкула 356 (здрада дзяржаве), санкцыя якога прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
26 верасьня на тэлеканале АНТ выйшаў сюжэт пра затрыманых рабочых, дзе паведамілі яшчэ пра адну крымінальную справу — за стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня (арт. 361-1 КК).
У адносінах да некаторых актывістаў гаворка і пра іншыя артыкулы, напрыклад арт. 357 (змова або іншыя дзеяньні, зьдзейсьненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).