Затрыманыя 22 і 23 верасьня страйкамаўцы і супрацоўнікі заводаў дагэтуль утрымліваюцца ў СІЗА КДБ і гомельскім СІЗА № 3
Гэта мінімум 11 чалавек, інфармацыя пра якіх пацьвердзілася.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».
Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, затрыманьні адбыліся паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу 356 (здрада дзяржаве) і 357 (змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Санкцыя паводле гэтых артыкулаў прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Завезьлі ў «амэрыканку», прынялі перадачы. Што вядома пра затрыманых супрацоўнікаў «Гродна Азоту» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні, Жлобіне, Менску затрымалі рабочых-страйкоўцаў. Што пра іх вядома ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сядуць, і надоўга». Лукашэнка заявіў пра затрыманьне «шпіёнаў» на беларускіх прадпрыемствах