Сярэдні ўзрост далучэньня да наркотыкаў у Беларусі сёньня складае 13 гадоў, паведаміла УУС Гомельскага аблвыканкаму. Аднак ужо выяўленыя выпадкі наркатычнай залежнасьці ў дзяцей ва ўзросьце 9-10 гадоў.
Па дадзеных выбарачных апытаньняў, 44% хлопчыкаў і 25% дзяўчынак спрабавалі хаця б аднойчы ў сваім жыцьці наркотыкі і іншыя псыхаактыўныя рэчывы. Колькасьць падлеткаў-наркаманаў, якія ўпершыню зьвярнуліся па мэдычную дапамогу з гэтай нагоды, за апошнія гады ў Беларусі вырасла на чвэрць.
Пры гэтым сярод спажыўцоў наркотыкаў пераважае моладзь ва ўзросьце да 30 гадоў, і тэмпы росту наркаманіі ў гэтым асяродзьдзі самыя высокія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра амністыю: карупцыянэрам і непаўналетнім распаўсюднікам наркотыкаў скароцяць тэрміны на годУ Беларусі за кратамі знаходзіцца 36-гадовы блогер Павал Сьпірын. Сёлета ў лютым яго асудзілі да 4,5 гадоў зьняволеньня паводле часткі 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу за «наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на распальваньне сацыяльнай варожасьці паводле прыкметы сацыяльнай прыналежнасьці».
У журналісцкім расьсьледаваньні, якое ён выклаў у фільме «Грань», Сьпірын на аснове атрыманай інфармацыі сьцьвярджаў, што да абароту наркотыкаў маюць прамое дачыненьне канкрэтныя асобы зь кіраўніцтва сілавога блёку Рэспублікі Беларусь. Улады вызналі фільм экстрэмісцкім, а таксама пачалі супраць блогера крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фільм зьяўляецца журналісцкім расьсьледаваньнем». Сьпірын прадставіў суду незалежную экспэртызуУ Беларусі адказнасьць за нарказлачынствы наступае з 14 гадоў. Цяпер некалькі соцень падлеткаў ад 14 да 18 гадоў адбываюць 9-13-гадовыя тэрміны пакараньня за пашырэньне наркотыкаў. Статыстыкі, якая б паказвала, што павелічэньне турэмнага зьняволеньня за нарказлачынствы спрыяе зьніжэньню іх колькасьці, няма. Заканадаўства па гэтым пытаньні ў розных краінах Эўропы мае вялікія разыходжаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жорсткае пакараньне не ратуе ад наркотыкаў. Тлумачыць галоўны навуковец эўрапейскага цэнтру наркаманіторынгу