На тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі затрымалі былога юрысконсульта ААТ «Нафтан», заводу «Палімір» Аляксандра Капшуля.
Як паведамляе «Рабочы рух», прычын затрыманьняў не патлумачылі і Аляксандра ў экстраным парадку перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна вывезьлі яго ў Менск з памежнага пераходу Расея / Украіна «Троебортное».
Паводле тэлеграм-каналу «Рабочага руху», цяпер Аляксандар Кушаль знаходзіцца ў СІЗА КДБ, у яго зламаная нага і пашкоджаная рука.
Ён пачаў страйк яшчэ ў 2020 годзе і прадстаўляў сяброў незалежнага прафсаюза БНП і іншых незаконна звольненых калегаў у судах супраць наймальніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Завезьлі ў «амэрыканку», прынялі перадачы. Што вядома пра затрыманых супрацоўнікаў «Гродна Азоту»