Дата дня
У Эўропе адзначаецца Дзень моваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Таварыства беларускай школы зьліквідавалі на ягонае 100-годзьдзеГод таму ў гэты дзень
- У Менску прайшоў жаночы марш, які яго ўдзельніцы назвалі рэпэтыцыяй «народнай інаўгурацыі» Сьвятланы Ціханоўскай
- У менскім парку Дружбы народаў прайшоў дабрачынны «Забег свабодных», удзельнікі якога такім чынам выказвалі падтрымку палітвязьням Максіму Знаку і Ільлю Салею.
- Пасьля трох содняў арышту на волю выйшаў галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч
- Больш за 522 000 беларусаў на плятформе «Голас» станоўча адказалі на пытаньне: «Ці прызнаяце вы Каардынацыйную раду прадстаўніком грамадзкасьці ў дыялёгу зь дзяржавай?».
- Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што выбар Аляксандра Лукашэнкам падтрымкі Расеі стварае для Ўкраіны рызыку, якая «зашкальвае»
- Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн папракнуў прэзыдэнта Дональда Трампа за маўчаньне пра рэпрэсіі супраць дэмакратычных пратэстаў у Беларусі
Дзень у гісторыі
1629 — Рэч Паспалітая і Швэцыя падпісалі замірэньне, якім скончылася вайна 1600–1629 гадоў.
1655 — расейскія войскі спалілі Пінск.
1815 — у Парыжы Аўстрыя, Прусія і Расея падпісалі дамову аб стварэньні Сьвятога саюзу, мэтамі якога было задушэньне рэвалюцыйных і нацыянальна-вызвольных рухаў у Эўропе.
1960 — Фідэль Кастра сказаў самую доўгую прамову ў гісторыі ААН, якая доўжылася 4 гадзіны 29 хвілін.
1969 — Выйшаў апошні студыйны альбом The Beatles «Abbey Road»
1983 — савецкі падпалкоўнік Станіслаў Пятроў прадухіліў патэнцыйную ядзерную вайну, калі праз збой у сыстэме папярэджаньня аб ракетным нападзе паступіла памылковае паведамленьне пра атаку з боку ЗША.
1990 — створана Беларускае таварыства архівістаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1788 — Іван Насовіч, беларускі філёляг, этнограф і фальклярыст, стваральнік слоўніка беларускай мовы.
1849 — Іван Паўлаў, расейскі фізіёляг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў мэдыцыне (1904).
1888 ― Томас Стэрнз Эліёт, амэрыканскі паэт, драматург і літаратурны крытык.
1889 ― Марцін Гайдэгер, нямецкі філёзаф.
1898 ― Джордж Гершвін, амэрыканскі кампазытар.
1910 ― Уладзімер Агіевіч, беларускі літаратурны крытык.
1925 ― Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік.
1932― Уладзімір Войнавіч, расейскі пісьменьнік, савецкі дысыдэент
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я сачу за тым, што адбываецца ў Беларусі», — Уладзімір Войнавіч (1932–2018) на Свабодзе1965 — Пятро Парашэнка, украінскі палітык і прадпрымальнік, прэзыдэнт Украіны ў 2014–2019 гадах.
У памяці
1966 — Іван Сікора, беларускі сэлекцыянэр. Ён адным зь першых у Эўропе распрацаваў мэтодыку лячэньня і амаладжэньня пладовых дрэваў. Распаўсюдзіў па Беларусі больш за 50 тысяч саджанцаў.
1976 — Леаніла Чарняўская (у замужжы Гарэцкая), Леаніла, пісьменьніца і перакладчыца; удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.
Магчыма, хтосьці не пагодзіцца, але я лічу, што, каб быць жонкаю пісьменьніка, таксама трэба мець адмысловы талент. Леаніла Чарняўская, безумоўна, валодала ім. Як, дарэчы, і талентам літаратурным, а яшчэ — пэдагагічным.
Скончыўшы Марыінскую вышэйшую вучэльню ў Вільні, яна колькі гадоў настаўнічала ў Дзісенскім павеце, а затым пераехала ў горад свайго студэнцкага юнацтва. Там у 1919-м Леаніла стала спадарожніцаю
жыцьця будучага клясыка нашай літаратуры Максіма Гарэцкага. Праз тры гады яна, тады выкладчыца Беларускай гімназіі, упершыню даведалася, што значыць быць жонкаю палітвязьня. Пасьля двух арыштаў Максіма польскімі ўладамі Гарэцкія перабраліся ў БССР.
Посьпехі беларусізацыі натхнялі й жывілі надзеі на пабудову незалежнага Беларускага дому. Гарэцкі выкладаў мову і літаратуру ў БДУ і Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, шмат пісаў і друкаваўся. Леаніла выхоўвала дзяцей і ў вольную часіну таксама сядала да пісьмовага стала.
Асабліва добра атрымліваліся ў яе дзіцячыя апавяданьні. Дзякуючы ёй загучалі па-беларуску творы Рэд’ярда Кіплінга, Эрнэста Сэтан-Томпсана, «Тыль Уленшпігель» Шарля дэ Кастэра.
У 1930-м прагрымела справа Саюзу вызваленьня Беларусі, і Гарэцкі атрымаў пяць гадоў высылкі. Леаніла
дзяліла ягоны лёс у Вятцы й у пасёлку Пясочня на Смаленшчыне. Для дзіцячага садка, дзе яна працавала выхавацелькай, гэта было шчасьцем, бо Леаніла Ўсьцінаўна цудоўна сьпявала, вышывала, вучыла малых маляваць.
Ёй яшчэ трэба было перажыць другі арышт і расстрэл мужа, гібель на фронце сына Лёні, шматгадовае становішча жонкі «ворага народу».
Многiя з раскіданых па краіне, «дзе так вольна дыхаў чалавек», сямейнікаў рэпрэсаваных «нацдэмаў» не вярнулiся, дакладней, ня здолелi вярнуцца на радзіму. Гэта таксама было ўдарам па беларушчыне, аслабляла і без таго страшэнна падарваныя нацыянальныя сілы.
Свой апошні прыстанак Леаніла знайшла ў Ленінградзе. Дзякуючы ёй і яе з Максімам дачцэ Галіне захаваныя многія рукапісы з архіву Гарэцкага — скарбы, што цяпер захоўваюцца ў бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі навук і Дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва.
Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 314-315.
1978 ― Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
1990 ― Альбэрта Маравія, італьянскі пісьменьнік.