Кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Анатоль Лапо выправіўся з камандзіроўкай у Сочы, вынікае з інфармацыі pravo.by.
Днём раней зь неабʼяўленым візытам у Сочы прыляцеў Лукашэнка.
Паводле прэсавага сакратара Крамля Дзьмітрыя Пяскова, 25 верасьня Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца зь лідэрамі расейскіх палітычных партый, пагутарыць з абранымі кіраўнікамі рэгіёнаў. Пра магчымыя перамовы Лукашэнкі з Пуціным афіцыйнай інфармацыі няма.
Дзяржаўныя беларускія СМІ і сайт Лукашэнкі сочынскую паездку не анансавалі.
Перад паездкай Лукашэнкі Пуцін гаварыў пра бясьпеку «саюзнай дзяржавы»
24 верасьня Ўладзімір Пуцін абмеркаваў з Радай бясьпекі Расеі «саюзную дзяржаву». Як паведаміла прэс-служба Крамля, гэтую тэму прапанаваў Пуцін. Ён адзначыў, што скончыўся сур’ёзны перамоўны пэрыяд зь Беларусьсю наконт парамэтраў далейшага будаўніцтва «саюзнай дзяржавы».
«Ёсьць там і пытаньні, якія тычацца забесьпячэньня бясьпекі нашых краін у сьвеце, што так хутка зьмяняецца. Таму прапаную сёньня абмеркаваць менавіта гэтую тэму», — сказаў Пуцін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка паехаў з прыватным візытам у Сочы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Магчыма, Пуціну падабаецца прымушаць Лукашэнку прыніжацца, — Радзіхоўскі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У ліпені дамінавалі іракцы, а цяпер Куба, Індыя, Шры-Лянка, Іран». Кіраўнік памежнай заставы Літвы —пра агрэсіўную спробу пераходу мяжы