Партал Zerkalo.io паведамляе пра дасьледаваньне, якое ў жніўні сёлета правёў дасьледны цэнтар Baltic Internet Policy Initiative .
Выбарка склала 1208 чалавек ва ўзросьце 18-74 гадоў, якія пражываюць у Беларусі. Прыкладна траціна апытаных перахварэла COVID-19.
14% рэспандэнтаў адказалі, што ўжо прышчапіліся ад каранавірусу, 23% выказалі гатоўнасьць прайсьці вакцынацыю, 35% апытаных сказалі, што не будуць прышчапляцца, 24% адказалі, што «хутчэй не будуць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я павінен пераадолець гэту паскуду і справіцца!». Лідэр прадпрымальнікаў апавядае пра свой каранавірусГалоўныя прычыны ў «адмоўнікаў»: боязь пабочных эфэктаў (61%), недавер да вакцынаў (39%), упэўненасьць, што вакцыны не дапамагаюць супраць новых штамаў каранавірусу (38%), няўпэўненасьць у надзейнасьці даступных вакцынаў (38%), недавер да ўладаў (31%).
Больш за ўсё праціўнікаў вакцынаваньня — сярод тых, хто не хварэў на COVID-19 (60%) або не адказаў на пытаньне, ці хварэў на гэтую хваробу (66%). А сярод тых, хто перахварэў на каранавірус 52% адказалі, што не гатовыя вакцынавацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19: «чорныя зоны» ў Літве, рост сьмяротнасьці ў Латвіі, недавер беларусаў да вакцынацыіРаней дасьледаваньне наконт стаўленьня беларусаў да вакцынацыі апублікаваў Інстытут сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук. Паводле дадзеных сакавіцкага апытаньня інстытуту, тады 42,8% беларусаў адмоўна ставіліся да вакцынацыі ад каранавірусу.