Такое рашэньне прыняў 24 верасьня суд Цэнтральнага раёну Менску. Падставай для гэтага сталі матэрыялы праверкі ГУБАЗіК.
Паведамляецца, што там публікавалі матэрыялы, «накіраваныя на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіраваньня, распальваньне сацыяльнай і палітычнай варожасьці, а таксама заклікі да масавых беспарадкаў». Сайт KYKY быў заблякаваны ў Беларусі летась увосень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Купляем дамэны з ідыёцкімі назвамі», — дырэктарка заблякаванага KYKY.org пра «гульню» зь Мінінфармацыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі нас так моцна хочуць закрыць, мы абавязаныя існаваць». Вялікая гутарка з рэдактаркай Kyky.org Насьцяй РагаткоТаксама YouTube-канал «ЧестнОК» і яго Instagram-аканут прызналі экстрэмісцкімі. Інфармацыя аб гэтым разьмешчана на сайце Міністэрства інфармацыі. Раней была інфармацыя, што экстрэмісцкімі былі прызнаны тэлеграм-канал і чат «ЧестнОК».
Праект «ЧестнОК» заснаваў спартовы журналіст Аляксандр Івулін, які знаходзіцца за кратамі і якога абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлеграм-канал і чат «ЧестнОК» прызналі экстрэмісцкімі