Як паведамілі ў ведамстве, 12 чалавек памерлі ад каранавірусу.
Агулам у Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак на 24 верасьня, зарэгістравалі 526 тысяч 242 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі памерлі 4 тысячы 66 пацыентаў. Акрыялі 510 тысяч 304 чалавекі з раней пацьверджаным каранавірусным дыягназам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19: «чорныя зоны» ў Літве, рост сьмяротнасьці ў Латвіі, недавер беларусаў да вакцынацыіЗа мінулыя суткі выканалі 32 тысячы 227 тэстаў. Агулам, згодна з афіцыйнай інфармацыяй, іх ужо зроблена 8 мільёнаў 332 тысячы.
Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у галіне мэдыцыны, паказьнікі маглі заніжацца ў 5–7 разоў.
14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.