Пэка Хаавіста заявіў, што з кіраўніком беларускага МЗС яны абмяркоўвалі праблему правоў чалавека, за парушэньне якіх Эўразьвяз увёў санкцыі супраць Лукашэнкі і атачэньня. Хаавіста таксама ўспомніў пра больш чым 600 палітвязьняў у Беларусі, піша фінская газэта Helsingin Sanomat.
Фінскі міністар сказаў, што давёў Макею інфармацыю аб тым, што Фінляндыя гатовая ўзяць удзел ва ўрэгуляваньні беларускага крызісу ў рамках плятформы АБСЭ. Таксама ён нагадаў, што беларуская апазыцыя неаднаразова заклікала да дыялёгу, аднак улады ніяк не рэагавалі на гэта.
Пэка Хаавіста дадаў, што ў размове з Уладзімерам Макеем падымалася й тэма незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў краіны Эўразьвязу.
23 веарсьня прэс-служба беларускага МЗС паведаміла, што ў Нью-Ёрку ў рамках Генасамблеі ААН кіраўнік МЗС Беларусі абмеркаваў з Пэкам Хаавістам «шэраг пытаньняў у сфэры ўзаемнай цікавасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санкцыі — сродак пакараньня, а не выпраўленьня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакуль ня здымуць бязмозглыя санкцыі». Лукашэнка назваў галоўную перадумову для дыялёгу