23 верасьня ў Беларусі зарэгістравалі 1973 новых хворых на COVID-19. Гэта на 16 менш, чым напярэдадні, калі была рэкордная лічба за ўвесь час пандэміі.
За афіцыйна дзень памерлі 13 пацыентаў з каранавірусам. Выпісалі 1523 чалавекі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у галіне мэдыцыны, паказьнікі маглі заніжацца ў 5–7 разоў.
14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аптэчка. 90 адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі