Каля 1400 расейскіх вайскоўцаў па-ранейшаму дысьлякаваныя ў Прыднястроўі, якое абвясьціла незалежнасьць ад Малдовы ў 1990 годзе, нібыта для аховы складоў са зброяй савецкіх часоў.
«Я хацела б паўтарыць, што нашая пазыцыя ў дачыненьні да поўнага і безумоўнага вываду расейскіх войскаў [з Прыднястроўя] застаецца нязьменнай», — заявіла Санду.
«Гэта ўключае вываз або зьнішчэньне боепрыпасаў, якія захоўваюцца на складах у Кобасьне [на поўначы Прыднястроўя], якія па-ранейшаму ствараюць пагрозу бясьпекі і навакольнага асяродзьдзя ў рэгіёне і за яго межамі. Мы разьлічваем на падтрымку міжнароднай супольнасьці ў дасягненьні гэтай мэты», — дадала Санду.
У 1992 годзе Прыднястроўе кароткі час ваявала з Малдовай праз занепакоенасьць, што новая незалежная краіна будзе імкнуцца да ўзьяднаньня з суседняй Румыніяй.
Канфлікт завяршыўся пагадненьнем аб спыненьні агню, пасьля таго як расейскія войскі, дысьлякаваныя ў рэгіёне з савецкіх часоў, выступілі на баку сэпаратыстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Axios: Расея хоча правесьці перамовы аб Сырыі з ЗША і Ізраілем