Як паведаміла BBC, Мэры Трамп і журналісты газэты абвінавачваюцца ў змове з мэтай атрымаць канфідэнцыйныя дакумэнты. У пазове, пададзеным у суд у Нью-Ёрку, таксама сьцьвярджаецца, што 56-гадовая Мэры Трамп парушыла пагадненьне, якое забараняла ёй публікаваць дакумэнты.
У адказ Мэры Трамп назвала судовы пазоў прыкметай «адчаю».
Мэры Трамп раскрыла ў сваіх мэмуарах, апублікаваных у 2020 годзе, што была крыніцай інфармацыі для New York Times.
Дональд Трамп пасьлядоўна адмаўляе прэтэнзіі, выкладзеныя ў кнізе сваёй пляменьніцы «Зашмат і ніколі досыць: як мая сям’я стварыла самага небясьпечнага чалавека ў сьвеце». Ён падаваў у суд, каб заблякаваць публікацыю мэмуараў, але беспасьпяхова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сем супрацоўнікаў паліцыі Капітолія падалі ў суд на Трампа