«Перадаваць мне прывітаньне стрэлам зь лесу ў аўтамабіль майго сябра — гэта слабасьць, а вось адказ будзе моцным. На моц нашай каманды гэта не ўплывае. На той курс, які я выбраў са сваёй камандай, на зьмены, на дэценізацыю эканомікі, на барацьбу з крыміналітэтам, вялікімі ўплывовымі фінансавымі групамі гэта ніяк не ўплывае, а нават наадварот, бо гэты мандат — мандат на зьмены — мне даў народ», — заявіў Зяленскі, які цяпер знаходзіцца з працоўным візытам у ЗША.
Прэзыдэнт Украіны паведаміў, што адразу пасьля выступу на Генэральнай асамблеі ААН ён вяртаецца ва Ўкраіну.
Праваахоўныя органы Ўкраіны праводзяць расьсьледаваньне па факце замаху на забойства двух і больш чалавек. Ідуць сьледчыя дзеяньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад Кіевам абстралялі машыну першага памочніка прэзыдэнта Ўкраіны. Праводзіцца спэцапэрацыяНепадалёк вёскі Лесьнікі Кіеўскай вобласьці сёньня з аўтамата абстралялі аўтамабіль Сяргея Шэфіра, першага дарадцы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
Як паведамляюць шэраг украінскіх СМІ, Сяргей Шэфір не пацярпеў, а ў ягонага кіроўцу трапілі тры кулі. Кіроўцу шпіталізавалі, ён знаходзіцца ў цяжкім стане.
Праваахоўныя органы праводзяць спэцыяльную апэрацыю «Сыгнал» для затрыманьня нападнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва дазволіла мігрантам прасіць прытулку ў амбасадзе ў Менску