Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган падчас выступленьня на 76-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН заявіў, што Турэччына не прызнае анэксіі Крыму і падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
«Мы надаём значэньне абароне тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Ўкраіны, улучна з Крымам, анэксію якога мы не прызнаём», — цытуе Эрдагана «Интерфакс».
Напярэдадні МЗС Турэччыны заявіў пра непрызнаньне вынікаў выбараў у расейскую Дзярждуму на тэрыторыі Крыму.
Раней прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны паведаміла, што Ўладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з Рэджэпам Эрдаганам у ЗША перадасьць сьпісы перасьледаваных Расеяй крымскіх татараў, каб Турэччына дапамагла іх вызваліць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн у ААН: «Я тут упершыню за 20 гадоў, калі ЗША не вядуць вайны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн у ААН: Дэмакратыя жыве ў мірных пратэстоўцах у Беларусі