Яго прызналі вінаватым у нанясеньні шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Рэдактар выданьня Андрэй Вышынскі кажа, што ніякіх тлумачэньняў не атрымаў, паведаміла БАЖ.
Газэта «Информ-прогулка» выдаецца з 1994 году і расказвае пра навіны Прыпяцкага Палесься. Наклад выданьня — каля 5 тысяч асобнікаў. З 2008 году працуе сайт inform-progulka.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За публікацыю пра пінскую справу сайт «Мэдыя-Палесьсе» аштрафавалі на 5771 рубельПасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году шэраг незалежных друкаваных выданьняў сутыкнуўся з праблемамі — ім адмаўлялі ў паслугах друкарні, а «Белпошта» выключала іх з падпісных каталёгаў.
З праблемамі друку і распаўсюду, ініцыяванымі ўладамі, сутыкнуліся «Народная воля», «БелГазета», «Свободные новости Плюс», «Комсомольская правда в Беларуси», «Газета Слонімская», «Брестская газета», «Новы час». Большасьць зь іх прыпынілі выхад у друкаванай форме і перайшлі ў інтэрнэт. Разам з тым працягваецца і перасьлед онлайн-выданьняў, напрыклад Tut.by пазбавілі статусу СМІ, а цяпер могуць прызнаць матэрыялы парталу «экстрэмісцкімі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адзін штраф на 4350 рублёў. Баранавіцкую газэту Intex-press пяць разоў пакаралі за інтэрвію з Ціханоўскай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты