Лідзкі раённы савет дэпутатаў даў назвы шасьці новым вуліцам у мікрараёне шматпавярховых дамоў на паўночным захадзе гораду.
Дзьве вуліцы атрымалі назвы ў гонар славутых пісьменьнікаў Якуба Коласа і Івана Мележа, яшчэ тры сталі Брэсцкай, Васільковай і Высокай.
І адну назвалі ў гонар дня пачатку паходу Чырвонай арміі на тагачасную Польшчу ў 1939 годзе — 17 верасня. Сёлета гэты дзень Лукашэнка прызначыў сьвятам народнага адзінства. Па-расейску вуліца мусіць пісацца таксама «улица 17 верасня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 17 верасьня: сьвята, якое пражыве не даўжэй, чым антыпольская палітыкаЗ 1939 году тапонім «17 верасня» стаў адным з самых распаўсюджаных на захадзе Беларусі. Свабода налічыла больш за 90 гарадоў і вёсак, дзе ёсьць такая вуліца ці плошча.
- Антопаль
- Ашмяны
- Бакунькі
- Баранавічы
- Бастуны
- Берасьце
- Браслаў
- Бронная Гара
- Будслаў
- Будча
- Бяроза
- Валожын
- Вараноўка
- Варапаева
- Ваўкавыск
- Вілейка
- Восава
- Высокае
- Вязынь
- Ганцавічы
- Гарадзея
- Гарадзілава
- Гарадзішча
- Глыбокае
- Горадня
- Давыд-Гарадок
- Даўгінава
- Дзятлава
- Дзятлава
- Докшыцы
- Драгічын
- Жабінка
- Жалудок
- Заастравечча
- Занарач
- Зэльва
- Івянец
- Ізабелін
- Ілья
- Іўе
- Карэлічы
- Клейнікі
- Клецк
- Княгінін
- Кобрынь
- Краснае
- Краснасельскі
- Крулеўшчына
- Крывічы
- Кухчыцы
- Лебедзева
- Ліда
- Ліпнішкі
- Лужкі
- Лунінец
- Любань
- Лясная
- Ляхавічы
- Мазыр
- Маладэчна
- Малоткавічы
- Маркава
- Мёры
- Міжэвічы
- Мікашэвічы
- Мір
- Морач
- Мядзел
- Наваградак
- Наваельня
- Нясьвіж
- Партызанскі
- Парубкі
- Паставы
- Пескі
- Поразава
- Пружаны
- Раёўка
- Ракаў
- Рось
- Ружаны
- Скідзель
- Слонім
- Сноў
- Солы
- Стары Сьвержань
- Стоўпцы
- Сьвір
- Сьвіслач
- Целяханы
- Чанавічы
- Шарашэва
- Шаркаўшчына
- Шчучын
- Юрацішкі
- Юхнавічы
Што такое «Дзень народнага адзінства» ў Беларусі
Паміж СССР і Нямеччынай у жніўні 1939 году была падпісаная дамова аб новых межах і сфэрах уплыву ва Ўсходняй Эўропе («пакт Молатава — Рыбэнтропа»). 17 верасьня 1939 году савецкая Чырвоная армія, скарыстаўшыся нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу, без абвяшчэньня вайны ўварвалася на тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Гэтыя землі ў міжваенны пэрыяд знаходзіліся ў складзе Польшчы.
Дзяржаўным сьвятам у СССР гэты дзень не лічыўся: пра «ўзьяднаньне БССР і Заходняй Беларусі» згадвалі, але стрымана і сьціпла. Ні ўрачыстых сходаў, ні мітынгаў ці парадаў у гэтыя дні не праводзілася.
7 чэрвеня 2021 году Аляксандар Лукашэнка, які ўтрымлівае ўладу ў Рэспубліцы Беларусь, заснаваў сьвята «Дзень народнага адзінства».
Рашэньне адзначаць падзеі 17 верасьня 1939 году як дзяржаўнае сьвята выклікала рэзка нэгатыўную рэакцыю ў суседзяў — у МЗС Літвы заявілі, што афіцыйны Менск «ігнаруе злачынствы, учыненыя двума самымі жорсткімі таталітарнымі рэжымамі ХХ стагодзьдзя».
У польскім МЗС заснаваньне сьвята назвалі «часткай дзеяньняў Расеі, накіраваных на пераасэнсаваньне надзвычай складанай гісторыі нашага рэгіёну». У Варшаве не сумняваюцца, што Лукашэнка выконвае тым самым расейскую палітыку перагляду складанай гісторыі рэгіёну.
Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы назваў гэтую дату «Днём адзінства двух таталітарызмаў».