Найбуйнейшы апэратар мабільнай сувязі МТС падвышае кошт паслуг з 1 кастрычніка ў сярэднім на 4%, гаворыцца на сайце кампаніі.
Падаражаньне закране як фізычных, так і юрыдычных асобаў.
З 1 кастрычніка стануць даражэйшымі
- абанэнцкая плата на тарыфных плянах,
- мабільны інтэрнэт,
- званкі,
- фіксаваны інтэрнэт,
- роўмінг,
- SMS і іншае.
Мабільнай сувязьзю ад МТС карыстаюцца больш за 5 мільёнаў беларусаў. З пачатку году цэны ў Беларусі вырасьлі ў сярэднім на 9,8%.
З 1 кастрычніка на 4% падвышае цэны і правайдэр А1.
Дзяржаўны правайдэр «Белтэлекам» таксама павышае свае тарыфы з кастрычніка. За інтэрнэт-тарыфы па-за пакетнымі паслугамі ў лінейках «ЯСНА», «Семейный», «Бизнес-кейс» цэны павышаюцца ў сярэднім на 4%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Правайдэр А1 падвышае цэны на 4% ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфляцыя ў Беларусі ўжо 9,8%. Наколькі гэта шмат і чым пагражае