Лукашэнка выпісаў мэдалі і падзякі прапагандыстам «за кансалідацыю беларускага грамадзтва»

Аляксей Дзерман, Пётра Пятроўскі, Вадзім Гігін, Аляксандра Шпакоўскі (зьлева направа), 2017 год

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ і распараджэньне, у адпаведнасьці зь якімі шэраг кіраўнікоў і супрацоўнікаў розных установаў ўзнагароджаныя мэдалём «За працоўныя заслугі» за «значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на абарону сувэрэнітэту, забесьпячэньне стабільнасьці і бясьпекі Рэспублікі Беларусь, кансалідацыю беларускага грамадзтва».

Мэдаль «За працоўныя заслугі» далі дэкану факультэту філязофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага унівэрсыэту Вадзіму Гігіну, кіраўніку Аналітычнага цэнтру EcooM, член праўленьня грамадзкага аб’яднаньня «Саюз пісьменьнікаў Беларусі» Сяргею Мусіенку, дырэктару інфармацыйна-асьветніцкай установы «Актуальная канцэпцыя» Аляксандру Шпакоўскаму.

Апрача таго Лукашэнка абвясьціў падзяку старшаму навуковаму супрацоўніку аддзелу ўнутрыпалітычнага аналізу кіраваньня ўнутранай палітыкі Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Аляксею Аўдоніну, палітолягу, дырэктару таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Гарадзкі цэнтар перакладаў» Вадзіму Баравіку, навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут філязофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Аляксею Дзерману.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі сапраўды мужык, ня будзь пасьмешышчам». Воіны-аўганцы пытаюцца, за што Азаронку далі мэдаль «За адвагу»