Улетку абмежаваньні ўводзіліся або здымаліся шматразова для розных рэгіёнаў краіны.
Абмежаваньні на наведваньне лясоў зьнятыя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі па стане на нядзелю, 19 верасьня. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на інтэрактыўнай мапе на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Раней абмежаваньні ўводзіліся, зыходзячы з патрабаваньняў супрацьпажарнай бясьпекі, у значнай частцы раёнаў краіны, уключаючы сталічны рэгіён.
Абмежаваньні, у адрозьненьне ад забаронаў, закраналі ня ўсе лясы рэгіёну, а іх асобныя ўчасткі. Забароны ж азначалі поўную адмову ад наведваньня лясоў грамадзянамі, у тым ліку для прагулак ці адпачынку на прыродзе, а таксама забаранялі ўезд туды транспарту, за выключэньнем службовага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чыноўнікі прызналіся: беларускі лес высякаюць, але «не бязьлітасна» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча заблякавала рэалізацыю ў Беларусі бізнэс-праекту на 170 мільёнаў даляраў