Гэтая атака была праведзеная праз тры дні пасьля таго, як тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» забілі 13 амэрыканскіх вайскоўцаў і больш за 160 афганцаў, якія чакалі эвакуацыі ў аэрапорце Кабулу. Акрамя таго, амэрыканскі бесьпілётнік нанёс удар на ўсходзе Афганістана, зьнішчыўшы двух тэрарыстаў.
Як паведамляе «Голас Амэрыкі», Міністэрства абароны ЗША назвала сьмерць дзесяці грамадзянскіх асоб, у тым ліку сямі дзяцей, «трагічнай памылкай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго чакаць у Афганістане цяпер, калі амэрыканскія войскі пакінулі краіну. 4 пытаньні і адказыКіраўнік Цэнтральнага камандаваньня ЗША генэрал Фрэнк Макензі заявіў, што падчас загаду аб атацы 29 жніўня ён быў упэўнены, што тэрарыст стварае непасрэдную небясьпеку для амэрыканскіх вайскоўцаў і грамадзянскіх асоб у аэрапорце Кабулу.
Міністар абароны ЗША Лойд Остын апублікаваў заяву ў якой паведамляецца, што ў выніку атакі загінуў мужчына, які працаваў на міжнародную дабрачынную арганізацыю. «Мы прыносім прабачэньні і зробім высновы з гэтай жудаснай памылкі», — гаворыцца ў заяве Остына.