Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Адвакатка сям'і Інэса Аленская паведаміла Zerkalo.io, што пакуль не атрымала пацьверджаньня гэтай інфармацыі зь ведамства.
Фармальная прычына — у сувязі зь немагчымасьцю ўстанавіць асобу, датычную да злачынства. Справу завялі па факце нанясеньня цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, ад якіх Бандарэнка памёр.
Гэта здарылася ў лістападзе 2020 году. Рамана Бандарэнку затрымалі на «плошчы Перамен» пасьля канфлікту зь людзьмі, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі.
«Плошча Перамен» — двор паміж дамамі на вуліцы Чарвякова ў Менску.
З Цэнтральнага РУУС Раман трапіў у рэанімацыю, дзе памёр. На пахаваньне Бандарэнкі прыйшлі тысячы людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявіўся запіс размовы пра рэйд у Новую Баравую з галасамі, падобнымі да Эйсмант і БалабыУлады, у тым ліку і Аляксандар Лукашэнка, заяўлялі, што Бандарэнка быў нецьвярозы. Гэта было абвергнута на падставе мэдычных дакумэнтаў, якія абнародаваў доктар Арцём Сарокін і апублікавала журналістка парталу tut.by Кацярына Барысевіч.
Барысевіч і Сарокін былі прыцягнутыя за гэта да крымінальнай адказнасьці: Кацярына атрымала рэальны тэрмін зьняволеньня, Арцём — пакараньне з адтэрміноўкай.
Спачатку расьсьледаваньнем сьмерці Бандарэнкі займаўся Сьледчы камітэт. Але хутка на загад Лукашэнкі справу перадалі Генэральнай пракуратуры. Лукашэнка заяўляў, што бярэ сьледзтва пад асабісты кантроль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стужкі — гэта ж другасна. Нам патрэбныя галовы». Кібэрпартызаны апублікавалі меркаваную размову Эйсмант і БалабыБылыя сілавікі, якія выступілі супраць гвалту і беззаконьня і аб’ядналіся ў арганізацыю ByPol, апублікавалі запісы размоваў прэсавай сакратаркі Лукашэнкі Натальлі Эйсмант і хакейнага функцыянэра Дзьмітрыя Баскава.
З аўдыёзапісу вынікае, што абое яны былі ў той вечар на «плошчы Перамен». Гэта стала адной з прычынаў, чаму Міжнародная фэдэрацыя хакею дыскваліфікавала Баскава. Таксама сьцьвярджалася, што на месцы трагедыі быў спартовец Дзьмітрый Шакута.
Што вядома пра сьмерць Рамана Бандарэнкі
- Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на вуліцы Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
- Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
- Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.
- У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.
- Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў апэрацыйную яго ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.
- Раман быў у крытычным стане.
- ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя прыбыла на месца толькі пасьля здарэньня. Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі хуткую. Адзін са сьведак здарэньня расказаў Свабодзе, што міліцыя прыяжджала яшчэ тады, калі невядомыя зразалі стужкі, «аднак хутка зьехала, нічога не зрабіўшы».
- Сьледчы камітэт заявіў, што мужчына быў пʼяны. Аднак мэдыкі гэтую заяву абверглі — у крыві Бандарэнкі алькаголю не было.
- 19 лістапада затрымалі журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Кацярына Барысевіч была аўтаркай артыкула, дзе гаварылася, што ў крыві загінулага Рамана Бандарэнкі не было алькаголю. Інфармацыю пра гэта ёй перадаў лекар Арцём Сарокін. Пачатак суду над імі прызначаны на 19 лютага.
- 18 лютага 2021 году, на соты дзень пасьля сьмерці Рамана, Генпракуратура паведаміла яго маці Алене Бандарэнцы, што па факце сьмерці яе сына пачалі крымінальную справу.
- 17 верасьня 2021 справу прыпынілі«з прычыны неўстанаўленьня асобы, якая падлягае прыцягненьню ў якасьці абвінавачанага».