Яны абвясьцілі пра пачатак кампаніі з патрабаваньнем вызваліць 7 зьняволеных правааабаронцаў «Вясны», а таксама «прыцягнуць увагу да пакутаў сотняў іншых, каго перасьледавалі і зьняволілі выключна за ажыцьцяўленьне сваіх правоў на свабоду сходаў і свабоду выказваньняў».
17 верасьня ў розных гарадах ў сьвеце праходзяць акцыі салідарнасьці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны».
Акцыя салідарнасьці ў Літве
Акцыя салідарнасьці ў Грузіі
Аліна Стэфановіч, жонка палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча на акцыі салідарнасці ў Батумі.
Акцыя салідарнасьці ва Ўкраіне
Удзельнікі акцыі ў Кіеве трымалі партрэты праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, ягонага намесьніка Валянціна Стэфановіча, юрыста Уладзімера Лабковіча, каардынатаркі валантэрскай службы Марфы Рабковай, кіраўніка Гомельскай філіі Леаніда Судаленкі, валянтэраў Андрэя Чапюка і Тацяны Ласіцы.
Акцыя салідарнасьці ў Нідэрляндах
Хэльсынскі камітэт Нідэрляндаў далучыўся да кампаніі #FreeViasna. Праваабаронцы патрабавалі вызваленьня зьняволеных.
Акцыя салідарнасьці ў Швэцыі
Акцыя салідарнасьці ў Чэхіі
У падтрымку праваабаронцаў Вясны выступіла чэская праваабарончая арганізацыя «Чалавек у нядолі». Больш за 400 супрацоўнікаў арганізацыі зрабілі групавую фатаграфію, патрабуючы неадкладнага вызваленьня ўсіх сямі праваабаронцаў «Вясны». У суботу, 18 верасьня, больш за 20 супрацоўнікаў і прыхільнікаў «Чалавека ў нядолі» прабягуць паўмаратон у падтрымку «Вясны» ў чэскім горадзе Усьці-над-Лабэм.
Акцыя ў падтрымку «Вясны» ў Францыі
У Парыжы Святлана Ціханоўская наведала Міжнародную федэрацыю правоў чалавека (FIDH) і далучылася да кампаніі #FreeViasna.
Ціханоўская адзначыла, што Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Леанід Судаленка і іншыя праваабаронцы павінны быць вызвалены неадкладна і без аніякіх умоваў.
На акцыю салідарнасьці ў Парыжы прыйшоў падтрымаць зьняволеных праваабаронцаў «Вясны» намесьнік кіраўніка дэпартамэнта мэрыі па правах чалавека і барацьбы з дыскрымінацыяй
17 верасьня ў Парыжы Amnesty International France і Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) зладзілі акцыю салідарнасьці са зьняволенымі праваабаронцамі «Вясны». Сярод удзельнікаў былі Саша Кулаева (старэйшая экспэртка па правах чалавека і грамадзянскай супольнасьці), Сільві Брыго (дырэктарка Amnesty International France) і Жан-Люк Рамэра-Мішэль (намесьнік кіраўніка дэпартамэнта мэрыі па правах чалавека і барацьбы з дыскрымінацыяй).
Акцыя салідарнасьці ў Фінляндыі
Падобныя акцыі салідарнасьці пройдуць у розных гарадах сьвету:
- Варшава, 18:00, ulica Krakowskie Przedmieście, каля помніка Мікалаю Каперніку;
- Вільня, 18:00, Lukiškių g., на Лукіскай плошчы;
- Тбілісі, 18:30, вуліца Шота Руставэлі, 8 (Парлямэнт Грузіі);
- Батумі, 18:30, порт Батумі;
- Адэса, 19:30, вуліца Прыморская (пешаходны мост Цешчын).
17 верасьня 2020 году затрымалі праваабаронцу «Вясны» Марфу Рабкову. Яна за кратамі ад таго часу. Спачатку ёй выставілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — «навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці». Потым дадаліся абвінавачаньні ў «распальваньні сацыяльнай варожасьці да ўлады» (ч. 3 арт. 130 КК) і «ўдзел у злачыннай арганізацыі» (ч. 2 арт. 285 КК). Ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
Таксама застаюцца зьняволенымі:
- Андрэй Чапюк, валянтэр «Вясны» зь Менску, затрыманы 2 кастрычніка 2020-га. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі. Яму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня.
- Леанід Судаленка, дырэктар гомельскага аддзяленьня «Вясны», затрыманы 18 студзеня 2021-га. Паводле артыкулу аб масавых беспарадках яму пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.
- Тацьцяна Ласіца, валянтэрка «Вясны» з Гомля, затрыманая 21 студзеня 2021. Паводле артыкулу аб масавых беспарадках ёй пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.
- Алесь Бяляцкі, старшыня «Вясны», затрыманы 14 ліпеня 2021. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаваньне групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў). Яму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня.
- Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні «Вясны» і віцэ-прэзыдэнт FIDH, затрыманы 14 ліпеня 2021-га. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаваньне групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў). Яму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня.
- Уладзімер Лабковіч, юрыст «Вясны», затрыманы 14 ліпеня 2021 г. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаваньне групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў). Яму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня.
У заяве праваабаронцаў адзначаецца, што перасьлед вясноўцаў — гэта толькі частка шырэйшых рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Праваабаронцы заклікаюць улады Беларусі выконваць свае міжнародныя абавязаньні ў сфэры правоў чалавека і неадкладна вызваліць вясноўцаў.
Праваабарончы цэнтар запусьціў асобную старонку, прысьвечаную кампаніі салідарнасьці з затрыманымі сябрамі і валанцёрамі "Вясны" .
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускіх праваабаронцаў узнагародзілі нямецкай прэміяйЗаяву падпісалі прадстаўнікі наступных арганізацый:
- Артыкул 19 (Article 19)
- Міжнародная Амністыя (Amnesty International)
- Беларускі Хэльсынскі камітэт
- Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава
- Абаронцы правоў чалавека (Civil Rights Defenders)
- Эўрапейская плятформа за дэмакратычныя выбары
- Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH)
- Freedom House
- Front Line Defenders
- Хэльсынскі фонд правоў чалавека (Helsinki Foundation for Human Rights)
- Фонд «Дом правоў чалавека» (Human Rights House Foundation)
- Human Rights Watch
- Міжнароднае партнэрства за правы чалавека (International Partnership for Human Rights)
- Libereco — Партнэрства за правы чалавека
- Хэльсынскі камітэт Нідэрляндаў
- Нарвэскі Хэльсынскі камітэт
- Усясьветная арганізацыя супраць катаваньняў (OMCT)
- Östgruppen — Швэдзкая ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека
- Чалавек ў нядолі (Člověk v tísni, Чэхія)
- Міжнародная абарона (Protection International)
- Рэпартэры бязь межаў
- Праваабарончы цэнтар Right Livelihood
- Беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна»