Дагэтуль штодня фіксавалі па 12 сьмерцяў.
Колькасьць афіцыйна выяўленых за дзень хворых на COVID-19 — 1967 чалавек, гэта таксама блізкі да рэкорду паказьнік. Сутачны рэкорд захворваньня быў зафіксаваны сёлета 12 сьнежня — 1975 новых выпадкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бацьку заразілі ў гастраэнтэралёгіі, ён памёр». Беларусь накрывае новая хваля COVID-19З пачатку пандэміі ў Беларусі
- 510 481 пацыент трапіў у статыстыку хворых на COVID-19,
- ачунялі 498 655 пацыентаў,
- памерлі 3966 пацыентаў.
14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе чарговай, ужо чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу:
«Чарговая хваля COVID-19 прыйшла ў Беларусь, і на парадку дня спэцыялістаў пытаньні забясьпечанасьці лекавымі прэпаратамі, сродкамі індывідуальнай абароны, кіслародам. Асобны момант — наяўнасьць свабодных месцаў у шпіталях, гатовасьць да перапрафіляваньня», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства па выніках нарады аб супрацьдзеяньні распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.
Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у мэдыцыне, паказьнікі маглі заніжацца ажно ў 7 разоў.
Журналісцкае расьсьледаваньне онлайн-выданьня «Медиазона» паказала, што за 2020 год у адным Менску ад каранавірусу памерла больш людзей, чым афіцыйна па ўсёй Беларусі.