Пра што анколягі не размаўляюць са сваімі пацыентамі

Your browser doesn’t support HTML5

Што такое празьмернае лячэньне ў анкалёгіі і чаму яго варта пазьбягаць? У якіх выпадках хворым на рак варта адмовіцца ад шпіталя і лячэньня? Што такое этычны запавет і чаму на апошняй стадыі родныя абавязкова павінны даваць хвораму на рак наркатычныя сродкі дзеля абязбольваньня? Анколяг Надзея Пятроўская расказвае аб тым, пра што дактары звычайна не размаўляюць з анкапацыентамі.