Як вынікае з рашэньня, на якое спасылаецца выданьне «Беларусы і рынак», ацэнка ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе падрыхтаваная са шматлікімі парушэньнямі заканадаўства і ня ўлічвае ўсіх спадарожных аспэктаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьмерць Палесься ці хаўрус супраць Расеі? Разьбіраемся ў Е40 — пляне зрабіць Прыпяць суднаходнайНеўзабаве ў Сяжэве мусілі пачаць узьвядзеньне каскаду плацін, каб забясьпечыць навігацыю не ніжэйшую за IV клясу суднаходзтва і стварыць новыя магутнасьці ГЭС.
У сваю чаргу без каскадызацыі Віслы і будаўніцтва каналу Вісла — Мухавец немагчыма паўнавартаснае злучэньне ўнутраных водных шляхоў Польшчы, Беларусі і Ўкраіны ў рамках «Воднага шляху Е40». Гэта праект будаўніцтва суднаходнай трасы даўжынёй больш за 2000 км, які хацелі пракласьці па Вісьле, Прыпяці і Дняпры, каб злучыць Балтыйскае і Чорнае моры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства прыроды няўпэўненае ў бясьпечнасьці воднага шляху E40На яго рэалізацыю зьбіраліся выдаткаваць да 13 мільярдаў даляраў, у тым ліку да 170 мільёнаў — на работы ў Беларусі. Гаворка вялася пра рэканструкцыю гідраўлічных збудаваньняў на ўсходнім схіле Дняпроўска-Бужанскага каналу, будаўніцтва новых гідравузлоў на Прыпяці з шлюзамі, стварэньне суднаходнага ўчастку міжнароднага воднага шляху на польска-беларускай мяжы і г. д.
Акрамя таго, у вёсцы Ніжнія Жары плянавалася збудаваць вялікі порт, куды маглі пастаўляць грузавыя кантэйнэры з Кітая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З варагаў у грэкі». Чаму эколягі і жыхары самага паўднёвага пункту Беларусі супраць пабудовы там рачнога портуРаней беларускія эколягі і прадстаўнікі грамадскасьці заклікалі адмовіцца ад будаўніцтва «Воднага шляху Е40» з прычыны высокіх экалягічных і інвэстыцыйных рызык. Замест гэтага актывісты заклікалі засяродзіць рэсурсы на альтэрнатыўных рэгіянальных праектах, у тым ліку на разьвіцьці турызму на Палесьсі.