У сюжэце гаворыцца, што «памілаваньне» адбылося ў сувязі з тым, што надыходзіць «Дзень народнага адзінства» 17 верасьня . Хто гэтыя людзі, пакуль невядома. Але Чупрыс сказала, што ў асноўным яны «рабілі злачынствы праз інтэрнэт» і «шчыра раскаяліся» ў зробленым. Паводле яе, таксама было некалькі чалавек, якія «ўчынілі хуліганства, альбо ўдзельнічалі ў масавых беспарадках». У дзевяці з 13 чалавек у сьпісе ёсьць непаўналетнія дзеці.
Частку памілаваных ня выпусьцяць — пазбаўленьне волі ім заменяць на абмежаваньне волі.
Чупрыс падкрэсьліла, што для памілаваньня трэба, каб уступіў у сілу прысуд, а таксама каб асуджаны напісаў прашэньне аб памілаваньні. Паводле яе, некаторыя людзі адмовіліся пісаць такое прашэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юлія Слуцкая — пра фармулёўку памілаваньня, справу Луцкіной і камэру «Шанхай» з пацукаміВызваленая ў жніўні кіраўніца «Прэс-клюбу» Юлія Слуцкая расказвала, што ў яе справе памілаваньне адбылося пасьля прызнаньня віны і прашэньня на імя Аляксандра Лукашэнкі, пры тым, што прысуду яшчэ не было.