Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства здароўя.
Пятыя суткі запар у краіне фіксуецца 12 сьмерцяў, зьвязаных з каранавіруснай інфэкцыяй (гэта сутачны рэкорд).
У папярэдні дзень было зафіксавана 1.630 новых выпадкаў інфэкцыі COVID-19, 13 верасьня — 1.888, 12-га — 1.907.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бацьку заразілі ў гастраэнтэралёгіі, ён памёр». Беларусь накрывае новая хваля COVID-19З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі 508.514 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паправіліся 497.066 пацыентаў. Афіцыйны сутачны рэкорд захворваньня быў зафіксаваны 12 сьнежня 2020 гады — 1.975 новых выпадкаў.
Адзначаецца, што за ўвесь пэрыяд распаўсюду COVID-19 у Белаурсі памерлі 3.953 пацыента з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі расьце колькасьць інфікаваных каранавірусам. Інфаграфіка14 верасьня Міністэрства здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе чарговай, ужо чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу:
«Чарговая хваля Covid-19 прыйшла ў Беларусь, і на парадку дня спэцыялістаў пытаньні забясьпечанасьці лекавымі прэпаратамі, сродкамі індывідуальнай абароны, кіслародам. Асобны момант — наяўнасьць свабодных месцаў у шпіталях, гатовасьць да перапрафіляваньня», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства па выніках нарады па супрацьдзеяньні распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.
Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у мэдыцыне, паказьнікі маглі заніжацца ажно ў 7 разоў.
Журналісцкае расьсьледаваньне онлайн-выданьня «Медиазона» паказала, што за 2020 год у адным Менску ад каранавірусу памерла больш людзей, чым афіцыйна па ўсёй Беларусі.