Паводле тэлеграм-каналу «Беларусы ў Польшчы», за першую дэкаду верасьня паступіла яшчэ 68 хадайніцтваў аб міжнароднай абароне.
Для параўнаньня, за ўвесь 2020 год такіх зваротаў зафіксавана ўтрая меней — усяго 407.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 110 тысяч візаў толькі ў Польшчу і Літву. Колькі беларусаў зьехалі з краіны за годРэсурс падае сёлетнюю статыстыку прынятых заяваў асобна па месяцах: студзень — 78; люты — 57; сакавік — 130; красавік — 132; травень — 153; чэрвень — 123; ліпень — 235; жнівень — 150.
За апошнія чатыры гады Ўправа ў справах іншаземцаў Польшчы вынесла 709 рашэньняў аб міжнароднай абароне грамадзянам Беларусі, у тым ліку 53 чалавекі атрымалі статус уцекача, 452 — дадатковай абароны і 2 — дазвол на талерантнае знаходжаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча можа прыцягнуць паўмільёна работнікаў зь Беларусі на фоне вострага палітычнага крызісуБюджэтны плян Управы ў справах іншаземцаў на 2021 год перавысіў 64 млн злотых. Сродкі будуць выдаткаваныя на сацыяльную дапамогу іншаземцам, якія шукаюць міжнародную абарону.