Паўночная Карэя 14 верасьня ажыцьцявіла запуск дзьвюх балістычных ракет у Японскае мора.
Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва «Ёнхап» са спасылкай на інфармацыю з аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў краіны.
Вайскоўцы адзначылі, што ракеты неапазнанага тыпу былі выпушчаныя з цэнтральнага рэгіёну Паўночнай Карэі. Дэталі — месца запуску і далёкасьць палёту ракет — не паведамляюцца.
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін распарадзіўся ў найбліжэйшы час правесьці пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі для абмеркаваньня пытаньняў, зьвязаных з запускам ракет.
- Сёлета гэта другі запуск паўночнакарэйскай балістычнай ракеты і пяты зь вядомых буйных выпрабаваньняў зброі, калі ўлічваць тыя, якія тычацца крылатых ракет.