Канцэрт, прысьвечаны 25-годзьдзю гурту, плянавалі правесьці 24 верасьня ў менскім клюбе Re:Public.
Аднак упраўленьне культуры Менгарвыканкаму яго не дазволіла, спаслаўшыся на сытуацыю з каранавірусам. Адмову апублікавалі на старонцы гурту Znich «УКантакце».
Гурт Znich спалучае беларускія фальклёрныя традыцыі зь цяжкай музыкай і экстрэмальным вакалам.
Лідэр гурту Znich, тату-майстар, дызайнэр і мастак Алесь Таболіч выстаўляў сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, але зьняўся на этапе збору подпісаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджаны да «хіміі» лідэр гурту Gods Tower пакінуў Беларусь