Паліцыя паведаміла Макару, што яны атрымалі скаргу на гучную музыку, якая нібыта гучыць зь яго кватэры, што не адпавядала рэчаіснасьці, гаворыцца ў прэс-рэлізе Цэнтру беларускай салідарнасьці ў Варшаве.
Аднак, як пазьней высьветлілася, беларускага актывіста затрымалі таму, што ён лічыўся ў сьпісе Інтэрполу, у які яго ўнесьлі прадстаўнікі ўлады Беларусі. Макара затрымалі на 48 гадзін, неўзабаве да яго павінен прыехаць расейскамоўны адвакат.
Як паведамляе «Наша ніва», у Беларусі на яго заведзена крымінальная справа нібыта за наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 году (арт. 364 КК, гвалт або пагроза гвалту ў дачыньні супрацоўніка органаў унутраных спраў).
«Макар зьвярнуўся ў наш Цэнтар прававой дапамогі восеньню 2020 году, і мы перакананыя, што яго перасьлед выключна палітычны», — дадаюць прадстаўнікі Цэнтру беларускай салідарнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор патрабуе 2 гады «хатняй хіміі» для хворай пэнсіянэркі за слова «тварь» у адрас сілавіка