У Гомлі ў дзень гораду паставілі перасоўную братнюю магілу

Помнік савецкаму салдату Другой сусьветнай вайны, Гомель

Пра гэта паведамляюць Эўрарадыё і гомельскае онлайн-выданьне «Флагшток».

11 верасьня, на дзень гораду, на набярэжнай ракі Сож быў збудаваны макет братняй магілы.

Паведамляецца, што ва ўрачыстай прэзэнтацыі перасоўнай братняй магілы ўзялі ўдзел чыноўнікі з Гомельскага гарвыканкаму.