Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі, у адпаведнасьці з дакумэнтам на базе Камітэту дзяржаўнага кантролю ствараецца сыстэма грамадзкіх інспэктараў.
Імі могуць быць грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 25-гадовага ўзросту і здольныя па сваіх маральных і дзелавых якасьцях садзейнічаць органам кантролю. Грамадзкія інспэктары будуць выконваць гэтыя функцыі на грамадзкіх асновах у вольны ад асноўнай працы або вучобы час.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аграном, банкір і Галоўчанка. Хто ў Беларусі станавіўся прэм’ерам і што зь імі стала пасьля адстаўкіФэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі, іншыя грамадзкія аб’яднаньні могуць уносіць прапановы аб прыцягненьні іх чальцоў да працы ў якасьці грамадзкіх інспэктараў, у тым ліку для выкананьня сацыяльна значных задачаў, напрыклад маніторынгу цэнаў на тавары першай неабходнасьці і эфэктыўнасьці выкарыстаньня дзяржаўнай маёмасьці, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.
Кіраваць дзейнасьцю грамадзкіх інспэктараў будзе Камітэт дзяржаўнага кантролю.