Узнагароду ад іх імя атрымалі прадстаўніцы беларускага Саюзу палякаў Ірэна Бярнацкая і Марыя Цішкоўская, паведаміла Беларуская служба Польскага радыё.
Ірэна Бярнацкая сказала на цырымоніі:
— Я вельмі ўзрушана тым, што мы атрымліваем узнагароды ад імя Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута. Яны сапраўдныя героі Польшчы, патрыёты, трымаюцца моцна. Спадзяюся, хутка мы зможам зь імі сустрэцца і ўручыць гэтыя ўзнагароды.
Марыя Цішкоўская заявіла:
— Заклікаю вызваліць Анжаліку Борыс, Анджэя Пачобута і ўсіх палітычных вязьняў! Жыве Беларусь, няхай жыве Польшча!
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускага палітвязьня Пачобута ўзнагародзілі ў Польшчы мэдалём «За свабоду слова»Журналіста і сябра Рады Саюзу палякаў Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка, ён знаходзіцца ў Жодзінскай турме. Таксама ў сакавіку затрымалі яшчэ трох актывістак польскай дыяспары і старшыню арганізацыі Анжаліку Борыс. Ім закідаюць «распальваньне нацыянальнай варожасьці» і «рэабілітацыю нацызму».
Пазьней стала вядома, што Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс адмовіліся ад вызваленьня ў абмен на згоду пакінуць радзіму. У той жа час іншыя актывісткі — Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава — гэтай магчымасьцю скарысталіся, іх без дакумэнтаў вывезьлі ў Польшчу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як быцццам вярнулася ў часы васьмідзесяцігадовай даўніны. Што піша на волю Анжаліка БорысЭканамічны форум у Карпачы — гэта найбуйнейшая канфэрэнцыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Штогод на форум, які ладзіцца ў пачатку верасьня, прыяжджае звыш 4000 гасьцей. Гэта палітычныя, эканамічныя і грамадзкія лідэры, а таксама прыблізна 600 журналістаў. Госьці прыяжджаюць з больш як 60 краін Эўропы, Азіі і Амэрыкі. Місія форуму — стварыць спрыяльны клімат для разьвіцьця палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі — чальцамі ЭЗ і іх суседзямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Васкрасенскі прыехаў на «польскі Давос». Арганізатары кажуць, што запрасілі яго памылкова