Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2021» і чарговыя перамовы Лукашэнкі і Пуціна пра інтэграцыю.
Саўка:
Прадавалась сладкае пячэнье.
Зьеў яго і целек паглядзі.
Правадзіла Беларусь вучэнья –
«Запад-2021».
Грышка:
Без Расеі як жа правядзеш іх?
Без Шайгу і Пуціна – ніяк.
Саўка:
Вмесьце зь імі мы за горла дзержым –
Гразных подлых западных сабак.
Грышка:
Хай страляюць весела гарматы,
Хай маторы радасна равуць!
Саўка:
І вабшчэ гары яно ўсё гарам!
Нам ня жаль прашэдшага нічуць.
Грышка:
Дык няхай жа будзе ўсё як будзе!
Франтавых наліце мне 100 грам!
Саўка:
В Халуёва прыяжджае Пуцін,
Па дароге ён заедзет к нам.
Грышка:
Мы з Расеяй ладзілі вучэньні,
Напалохаць думалі ўвесь сьвет.
Саўка:
Прадавалась сладкае пячэнье,
Зьеў бы я, но апеціта нет.