Урад Беларусі дазволіў выпускаць больш «чарніла» для ўнутранага спажываньня

Гатункі віна пладовага, ілюстрацыйнае фота

Савет Міністраў Беларусі пастановай распарадзіўся павялічыць вытворчасьць алькаголю для ўнутранага продажу.

Дакумэнт з подпісам першага намесьніка прэм’ер-міністра Мікалая Снапкова аб павелічэньні квотаў апублікаваны 8 верасьня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як алькаголь уваходзіў у жыцьцё беларусаў. Гутарка з прафэсарам Захарам Шыбекам

У прыватнасьці, вырашана павялічыць вытворчасьць пладова-ягадных вінаў на 2 тысячы 600 дэкалітраў, да амаль 50 тысяч.

Вінаградных вінаў будзе выраблена амаль столькі ж, як і раней, а вось квоты на каньяк павялічылі на 400 дэкалітраў, агулам звыш 6,5 тысячы дэкалітраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сурскі: У арбіту брэнда «віно пладовае» ўцягнуты мільён беларусаў

Таксама падрастуць квоты на вытворчасьць віскі агулам да 2 тысяч 300 дэкалітраў, «напояў сьпіртных моцных» — да 5 тысяч 500 тысяч дэкалітраў.