«Deutsche Welle» паведамляе, цытуючы прэзыдэнта Сальвадору Наіба Букеле, што краіна пакуль закупіла 400 біткойнаў у два траншы — паводле цяперашняга рынкавага курсу гэта складае прыблізна 21 мільён даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кошт біткойна ўпершыню перавысіў 50 тысяч даляраўУрад Сальвадору чакае, што пасьля ўвядзеньня лічбавай валюты многія жыхары ўпершыню атрымаюць доступ да банкаўскіх рахункаў. Краіна таксама разьлічвае зэканоміць 400 мільёнаў даляраў у год на зборах з грашовых пераводаў, якія адпраўляюцца яе грамадзянамі на радзіму з-за мяжы, у асноўным з ЗША. Гэтыя грашовыя пераводы забясьпечваюць 22 адсоткі ВУП краіны.
Расплачвацца біткойнамі можна будзе за ўсе тавары і паслугі. Аднак жыхары паставіліся да гэтага кроку зь вялікім скепсісам. Падчас двух апытаньняў больш за дзьве траціны 6,5-мільённага насельніцтва выказаліся за захаваньне даляра ЗША ў якасьці адзінай валюты ў краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біткойн. Блокчэйн. Крыптавалюты. Тлумачым на пальцах. ВІДЭА