Памёр францускі актор Жан-Поль Бэльмандо

Жан-Поль Бэльмандо сярод гледачоў на тэнісным турніры ў 2018 годзе.

Знакаміты францускі актор Жан-Поль Бэльмандо памёр на 89-м годзе жыцьця.

Пра гэта паведаміла агенцтва France-Presse.

Бэльмандо нарадзіўся ў 1933 годзе, вучыўся на курсах драматычнага мастацтва, працаваў у парыскіх тэатрах, здымацца ў кіно пачаў з 1956 году. Сусьветную славу яму прынесла роля ў маніфэсьце францускай «новай хвалі» — фільме «На апошнім дыханьні» (1960).

Таксама здымаўся ў фільмах «Шалёны П’еро», «Злодзей», «Абяздоленыя» (паводле Віктора Гюго), «Прафэсіянал», «Чалавек з Рыё».