Як паведамляе «Наша Ніва», Яніну Мельнікаву вызвалілі пасьля 72 гадзін папярэдняга ўтрыманьня.
Журналістку затрымалі раніцай 3 верасьня, перад гэтым у яе дома прайшоў ператрус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрусы ў актывістак экалягічнага руху Ірыны Сухій і Яніны МельнікавайПаводле неафіцыйнай інфармацыі «Эўрарадыё», сілавікі выбілі дзьверы ў ейную кватэру, а пасьля вобшуку забралі Яніну Мельнікаву на допыт. Прычына затрыманьня дагэтуль невядомая.
«Зялёны партал» — мэдыяпраект «Зялёнай сеткі», супольнасьці экалягічных арганізацый, ініцыятыў, экспэртаў і актывістаў, аб’яднаных прынцыпамі добраахвотнасьці, партнэрства і раўнапраўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ліквідавалі экалягічную арганізацыю «Экадом»У той жа дзень стала вядома пра ператрус у кватэры заснавальніцы грамадзкага аб'яднаньня «Экадом» Ірыны Сухій. У канцы жніўня Вярхоўны суд ліквідаваў арганізацыю, а сама актывістка зьехала ад перасьледу за мяжу.