«Эўразьвяз выказвае жаль з нагоды працягу абуральнай непавагі менскага рэжыму да правоў чалавека і асноўных свабодаў народу Беларусі», — гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пэтэра Станы.
ЭЗ паўтарыў свае патрабаваньні — неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных у Беларусі (цяпер іх больш за 650), у тым ліку Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака, журналістаў і ўсіх людзей, якія знаходзяцца за кратамі за рэалізацыю сваіх правоў. Беларусь павінна выконваць свае міжнародныя абавязаньні і абавязаньні ў рамках ААН і АБСЭ.
Эўразьвяз працягне дамагацца, каб вінаватыя ў жорсткіх рэпрэсіях з боку беларускіх уладаў панесьлі адказнасьць, — гаворыцца ў заяве.
Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака асудзілі, адпаведна, на 11 і 10 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака асудзілі на 11 і 10 гадоў калёніі адпаведна