Былы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію

Аляксандар Радзькоў, 2011 год

Аляксандар Радзькоў стаў ляўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор публіцыстыкі». Прозьвішчы ляўрэатаў былі абвешчаныя на Дні беларускага пісьменства, які праходзіць у Капылі.

Аляксандар Радзькоў нарадзіўся ў 1951 годзе. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту (цяперашні Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Куляшова). З 1974-га па 2003 год працаваў у родным ВНУ. Прайшоў шлях ад асыстэнта да рэктара, абараніў доктарскую дысэртацыю па пэдагогіцы. Міністар адукацыі (2003–2010), першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта (2010–2014), памочнік прэзыдэнта (2014–2015). Старшыня аб’яднаньня «Белая Русь» (2007–2018).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да Дня беларускага пісьменства выпусьцілі праграму з аўдыёкнігамі для Android
  • Нацыянальная літаратурная прэмія была заснаваная Саюзам пісьменьнікаў Беларусі і Міністэрствам інфармацыі. Ўручаецца з 2015 году ў намінацыях «Проза», «Паэзія», «Дзіцячая літаратура», «Драматургія», «Крытыка і літаратуразнаўства», «Публіцыстыка», «Дэбют».