Арбітражны суд Масквы забараніў Google і Yandex паказваць словазлучэньне «разумнае галасаваньне» (умное голосование) у пошукавай выдачы. Гэтая мера была прынятая паcьля пазову стаўрапальскай кампаніі «Вулинтертрейд», якая займаецца продажам воўны, паведамляецца ў рашэньнях суду ад 3 верасьня.
У чэрвені «Вулинтертрейд» у рэкордныя тэрміны зарэгістраваў таварны знак «Умное голосование» — ён ідэнтычны з назвай праекту расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Паплечнік Навальнага Іван Жданаў назваў рашэньне Арбітражнага суду незаконным: «У Адміністрацыі прэзыдэнта параіліся і вырашылі, а давайце мы абдурым Гугл: зробім выгляд, што ніякай палітыкі няма, а ёсьць гаспадарчая спрэчка і арбітражны суд, які вось прыняў незалежнае рашэньне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навальны заявіў пра посьпех сваёй стратэгіі «Разумнага галасаваньня». Што гэта такое- Праект «Умное голосование» зьявіўся ў 2018 годзе перад выбарамі губэрнатара Санкт-Пецярбургу і ў Маскоўскую гарадзкую думу. Асноўная мэта праекту апазыцыянэра Аляксея Навальнага — падтрымка кандыдатаў, якія ня маюць дачыненьня да партыі «Адзіная Расія».
- У жніўні паліцыя прыходзіла да прыхільнікаў палітыка, чые дадзеныя з базы «разумнага галасаваньня» апынуліся ў адкрытым доступе. У 2021 годзе суд па патрабаваньні пракуратуры прызнаў структуры, зьвязаныя з Навальным, экстрэмісцкімі арганізацыямі і забараніў іх дзейнасьць у Расеі. Дзяржаўная Дума прыняла закон, згодна зь якім прыхільнікі аб’яднаньняў, прызнаных экстрэмісцкімі, страцілі права ўдзельнічаць у выбарах.