Паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы статыстыкі Ўкраіны, за пяць месяцаў году беларускія прадпрыемствы прадалі ўкраінскім суб’ектам гаспадараньня 450 819 кг малака і вяршкоў (таварны код 401000000) на 271,6 тысячы даляраў, што на 63,2% больш за ўзровень адпаведнага пэрыяду мінулага году.
Аб’ём паставак парашковага малака павялічыўся ў 1,5 раза — да 792 000 кг, на 2 мільёны 57 тысяч даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна яшчэ на тры гады падоўжыла абмежаваньні паставак прадукцыі з трох хімзаводаў БеларусіУ 3,2 раза паболелі аб’ёмы кісламалочных прадуктаў (код 403000000) — да 484 969 кг, на 672,4 тысячы даляраў. У гэтым сэгмэнце прадукцыі найбольш павялічылася доля ёгурту (код 403100000) — аб’ём паставак вырас амаль у чатыры разы, да 263 961 кг, на 442,1 тысячы даляраў.
Істотна ў першыя шэсьць месяцаў году павялічыліся пастаўкі беларускіх сыроў усіх відаў і тварагу (код 406000000). Паводле ўкраінскай статыстыкі, аб’ём павялічыўся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году больш як у шэсьць разоў — да 464 893 кг, на 1 мільён 541 тысячу даляраў, а сьвежых сыроў (без высьпяваньня) — у 7,8 раза, да 425 511 кг, на 1 мільён 352 тысячы даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка змагаецца за даўжыню павадка ад Крамля». Украінскі палітоляг пра візыт Зяленскага ў ЗША і адносіны Кіева зь МенскамУ той жа час, нягледзячы на значнае павелічэньне паставак, Беларусь ня выйшла на лідэрскія пазыцыі на рынку малочнай прадукцыі ва Ўкраіне. Беларуская прадукцыя прадстаўляе бюджэтны сэктар па цэнавых парамэтрах, а ў лідэрах на ўкраінскім рынку — вядомыя эўрапейскія вытворцы: Бэльгія, Італія, Нямеччына і Польшча.
Беларусь з студзеня па чэрвень 2021 году прадала ва Ўкраіну прадукцыі на 1,908 мільярда даляраў, што на 62,3 % больш, чым летась у гэты ж пэрыяд. Украіна паставіла ў Беларусь сваёй прадукцыі на 685,8 мільёна даляраў — гэта на 6,4% больш за ўзровень мінулага году.
«Беларускіх» кіёскаў стала менш, але прадукцыя мае попыт
Яшчэ некалькі гадоў таму ці ня ў кожным абласным цэнтры Ўкраіны як на дражджах зьяўляліся кіёскі «Беларускія прадукты». У іх прадаваліся каўбасы і малочная прадукцыя зь Беларусі. Цяпер большасьць гэтых кіёскаў пазачыняліся, але прадукцыя ня зьнікла — найчасьцей яе рэалізуюць у невялікіх крамах, на рынках ці праз інтэрнэт.
Украінскія спажыўцы лічаць, што Беларусь змагла захаваць савецкую якасьць вытворчасьці малочнай прадукцыі, таму і аддаюць перавагу беларускім сырам, тварагу і ёгуртам. І камэрцыйныя кампаніі з посьпехам эксплюатуюць такія стэрэатыпы.
Адны — ствараюць сваю прадукцыю з выкарыстаньнем беларускай мовы і назваў, другія — арганізоўваюць пастаўкі наўпрост зь Беларусі, а трэція — ствараюць падпольныя прадпрыемствы, на якіх падрабляюць беларускія прадукты. За апошнія некалькі гадоў праваахоўныя органы спынілі некалькі такіх вытворчасьцяў у Чарнігаўскай і Чарнавіцкай абласьцях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вятрачок» і «Нарічанський». Як ва Ўкраіне імітуюць беларускія брэндыУ той жа час усё часьцей ва Ўкраіне, асабліва ў сацыяльных сетках, украінцы заклікаюць адзін аднаго не купляць беларускую прадукцыю, каб не фінансаваць рэжым. Гэта тычыцца ня толькі прадуктаў харчаваньня, але і касмэтыкі, і іншай прамысловай прадукцыі зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне выявілі падпольны цэх нібыта «беларускага» масла