Рэдакцыя ня ведае, з чым зьвязана зьнікненьне сайту. Яна адправіла запыты правайдэру Hoster.by і Міністэрству інфармацыі.
«Такім чынам, мы далучыліся да кагорты свабодных сайтаў, якія ўвайшлі ў сьпіс непажаданых для сёньняшніх уладаў у Беларусі», — пракамэнтавалі сытуацыю журналісты выданьня ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале.
Яны паведамілі, што нягледзячы на блякаваньне сайту, рэдакцыя не спыняе сваёй працы.
Media-Pоlesye выходзіць з чэрвеня 2012 году, зьяўляецца адным зь нямногіх сайтаў у Беларусі, якія маюць статус сеткавага СМІ. Паводле выданьня, іх наведваюць каля 30-40 тысяч карыстальнікаў за дзень.
У ліпені дома ў галоўнага рэдактара Святланы Гарды, ключавых супрацоўнікаў і ў офісе «Мэдыя-Палесься» прайшлі ператрусы. Тэхніку і іншыя носьбіты інфармацыі да гэтага часу не вярнулі.
У канцы ліпеня за публікацыю пра так званую «пінскую справу» судзьдзя Братанава аштрафавала «Мэдыя-Палесьсе» на 5771 рубель.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Статус сеціўнага СМІ даў нам толькі праблемы». Размова з галоўнай рэдактаркай парталу Media-Polesye Сьвятланай Гардай