Артыкул, паводле якога асудзілі Фенчука, невядомы. Інфармацыю пра ягоны арышт на 12 сутак апублікаваў тэлеграм-канал «Списки Окрестина». Пасьля вынясеньня пастановы аб адміністрацыйным арышце Фянчук знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсьціна.
Віктар Фянчук — вядомы беларускі дзеяч у сфэры аховы навакольнага асяродзьдзя, сябра Франкфурцкага заалягічнага таварыства. Раней ён узначальваў «Ахову птушак Бацькаўшчыны». У 2014 годзе пераехаў у Белавескую пушчу, дзе ўдзельнічаў у праграме падтрымкі запаведнасьці.
8 лістапада 2020 году Фенчука затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту і прысудзілі 15 дзён арышту.
31 жніўня ў Менску ў «Ахове птушак Бацькаўшчыны» прайшоў ператрус. Сілавікі папрасілі копіі некаторых фінансавых дакумэнтаў і праверылі тэлефоны супрацоўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі прыйшлі зь ператрусам у «Ахову птушак Бацькаўшчыны»«Ахова птушак Бацькаўшчыны» — экалягічная грамадзкая арганізацыя, якая працуе дзеля захаваньня разнастайнасьці відаў і экасыстэм у Беларусі, залучаючы беларусаў да актыўнай аховы прыроды. Яна паўстала ў 1985 годзе як Беларускае аддзяленьне Ўсесаюзнага арніталягічнага таварыства.
Цяперашнюю назву арганізацыя носіць з 1995 году, калі аддзяленьне аб’ядналася з Заходне-Беларускім таварыствам аховы птушак. У 1999 годзе АПБ атрымала статус афіцыйнага прадстаўніка BirdLife International у Беларусі і афіцыйна назірае за птушкамі, супрацоўнічае з арнітолягамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ліквідавалі экалягічную арганізацыю «Экадом»