Журналіста і мэдыямэнэджара Андрэя Аляксандрава падазраюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, што пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйным памеры, паведаміў БелаПАН адвакат абвінавачанага.
Naviny.by паведамляюць, што 31 жніўня Аляксандрава прызналі падазраваным па ч.2 арт.243 КК.
«Ад дачы паказаньняў ён адмовіўся. Віну катэгарычна адмаўляе», — адзначыў абаронца.
Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну затрымалі ў Менску 12 студзеня 2021 году і абвінавацілі ў фінансаваньні пратэстаў (ч. 1 і 2 арт. 342 КК). На пачатку ліпеня Аляксандраву выставілі новае абвінавачаньне — па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не бывае ніякіх „лепшых часоў“». Што піша зь СІЗА мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў, якога вінавацяць у здрадзе дзяржаве